ПА_БЕЛАРУСКУ
︎



БЕЛ
ENG



Выстава-містэрыя  «Mycelium» 


Выстава-містэрыя «Mycelium»
3-4 лістапада, 2023

Vilnius, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5



Зайсці ў лес, удыхнуць так глыбока, што, здаецца, можна згубіцца сярод пахаў лісця і моху. Зрабіць крок, яшчэ адзін і яшчэ. І вось ужо не ты ідзеш па сцяжынцы, а яна цябе вядзе. Недзе на шляху будуць пакінутыя гарадскія клопаты ды абавязкі, на адным з паваротаў будуць забыты трывогі, і застанецца толькі адно — надзея на сустрэчу…

З намі ў гэтым падарожжы: BAZINATO, Ягор Войнаў, Алена Гіль, Наталля Грабёнкіна, Іра Забэла, Korzunbroz, Алёна Лукіна, Leleftina, Соня Садоўская, Мiла Котка, Інга Ліндарэнка, Яўген Кунцэвіч

Праграма:

🌱3 лістапада

18:30 адкрываем выставу Evaa project

🌱4 лістапада

13:00-14:30 Арціст толк + скетч-сэсія «Цікавае на памежжы» з Аленай Гіль. Пагартаем нататнік з замалёўкамі, паслухаем аповед пра яго. Праз практыку пазнаёмімся з такім простым і адначасова складаным матэрыялам, як вугаль.

14:30-15:00 BREAK


15:00-15:40 Арціст толк з Інгай Ліндарэнка пра лес як месца ўласнай i калектыўнай памяцi скрозь прызму тэкста Silent Hunting

16:00-16:30  Актыўнасць «Карты успамінаў» з Наталляй Грабёнкінай: як убачыць сувязь месца і асабістага міфа?

16:45-18:00 Лекцыя філосафа Яўгена Кунцэвіча "Цёмныя экалогіі: нечалавечая гасціннасць"

18:00-18:30 BREAK

18:30-19:30 Сэсія-падарожжа па бія-арт іерогліфах з Мiлай Коткай.

Кожны твор Мілы складзены з маленькіх элементаў эндэмічных раслін, якія яна знаходзіць у дзікай прыродзе па ўсім свеце і з якіх стварае адмысловыя сімвалы. Мастачка запрашае разам пагуляць у гульню ў асацыяцыі ды расшыфраваць гэтыя іерогліфы, і такім чынам пабачыць, як выглядае сэнсавае павуцінне з розных успрыняццяў. Запрашаем у псіха-містычны трып.


19:30-20:15 Магічнае таемства цудоўных ператварэнняў «Грыб, кот і ўсё вакол» ад BAZINATO
*Па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана.


20:30-21:30 Канцэрт YELLOW POWER (Ілля Пуцікаў, Іра Забэла) "Возера Птушак ды Сон Белай Чаплі"


Мерапрыемства бескаштоўнае, патрэбна толькі рэгістрацыя.



16:32:12
Thursday Aug 31 2023






© EVAа project