ПРА НАС

ПОШУК





ПРА НАС
︎




БЕЛ

ENG


Што такое EVAa project?




EVAa project (Environmental Visual Audio art project) – гэта праект, галоўнай мэтай якога стала стварэнне поля для дыялогу і рэфлексіі экалагічных актывістаў, мастакоў і гледачоў. Ядро нашай дзейнасці складаюць пленэры, выставы і фестывалі сучаснага мастацтва.


Місія EVAa project – вяртаць людзям разуменне і адчуванне, што мы не гаспадары і не госці ў гэтым свеце, а яго частка. Раней гэтыя веды былі натуральнымі і арганічнымі, але сёння з кожным днём мы ўсё далей ад прыроды. Мы перасталі быць часткай вялікай экасістэмы. Чалавецтва імкнецца заваёўваць і знішчаць свет навокал, не ўсведамляючы, што мы знішчаем у тым ліку і сябе.


EVAa project імкнецца вярнуць усвядомленасць ва ўзаемадзеянні чалавека і навакольнага асяроддзя ў ключы экалагічнай камунікацыі і экалагічных зносін. Мы верым, што любоў да прыроды і прырода кахання ёсць адно. Страчваючы сувязь з прыродай, мы губляем сувязь з самімі сабой, з вытокам і крыніцай нашага існавання.





КАНТАКТ
︎








16:32:12
Thursday Aug 31 2023






© EVAа project