НАВІНЫ
Лекцыя "Прырода ведае: экаактывізм у сучасным мастацтве"
27 лютага ў 19:00 па Мінску ініцыятыва EVAa project, вядомая з 2012 года па працы з тэмай энвайранментал арта ў Беларусі, правядзе бясплатную лекцыю.
На ёй вы даведаецеся:
як экалагічныя праблемы сталі хваляваць мастакоў і прычым тут сады Медычы,
як атрымалася, што мастацкія выказванні збеглі за цесныя сцены галерэй,
хто самыя вядомыя мастакі, якія працавалі з тэмай экааховы і якія знакамітыя арт-аб'екты яны стварылі,
і, вядома, імёны і працы беларускіх мастакоў, якія ўзнімаюць пытанні ўзаемасувязі чалавека і прыроды сёння.
Спікерка:
магістарка мастацтваў Паліна Бурко, якая абараніла дысертацыю на тэму экаактывізму ў сучаснай фатаграфіі, і арганізатарка артывісцкіх адукацыйных праектаў у Босніі і Герцагавіне ды Латвіі.
︎
Лекцыя пройдзе па-беларуску ў Zoom у панядзелак 27 лютага а 19:00 па беларускім часе. Каб атрымаць спасылку на эфір трэба зарэгістравацца ў гугл-форме.
© Выява: Вераніка Івашкевіч, праца з выставы "Астравец культуры", 2017